Гістарычны цэнтр горада захаваўся галоўным чынам з XVII стагоддзя, у XIX стагоддзі Дэлфт істотна пашырыўся і набыў індустрыяльны характар. У наш час з'яўляецца адным з асноўных цэнтраў распрацоўкі высокіх тэхналогій у Нідэрландах. Гэтаму галоўным чынам спрыяюць наяўнасць у горадзе Дэлфцкага тэхнічнага ўніверсітэта і ўрадавай арганізацыі прыкладных даследаванняў (TNO).
Дэлфт быў рэзідэнцыяй Вільгельма Аранскага і першай сталіцай Нідэрландаў. Вільгельм быў забіты тут у 1584 годзе, і з тых часоў традыцыйна членаў нідэрландскай каралеўскай сям'і хаваюць у Новай царкве Дэлфта.