Паляўнічы домік (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Паляўнічы домік, Гомель)
Перайсці да: рух, знайсці
Будынак
Паляўнічы домік
Паляўнічы домік узімку
Паляўнічы домік узімку
52°25′42″ пн. ш. 31°01′06″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гомель
Архітэктурны стыль класіцызм з рысамі ампіру[1]
Аўтар праекта І. П. Дзьячкоў
Дата пабудовы 1820 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000069шыфр 312Г000069

Паляўнічы домік (Гомель)
Паляўнічы домік
Паляўнічы домік

Паляўнічы домік — гарадскі асабняк у Гомелі, помнік архітэктуры першай паловы XIX стагоддзя. Размешчаны па адрасе вул. Пушкіна, 32.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Георгій Лукомскі(руск.) бел.. «Паляўнічы домік», 1916

Пабудаваны ў 18201822 гадах па праекце архітэктара Івана Пятровіча Дзьячкова ў стылі позняга класіцызму, як адзін з дамоў у сістэме сядзібнага ансамбля. У архіўных дакументах графа Румянцава згадваецца як «дом для летняга пражывання графа». Часам яго называюць «Дом ампір», што выклікана афармленнем фасадаў.

Месцазнаходжанне будынка на тагачаснай ўскраіне горада, магчыма, паслужыла прычынай для яго назвы з сярэдзіны XIX стагоддзя паляўнічы домік. Цікава, што граф Румянцаў сам ніколі паляваннем не цікавіўся і быў да яго абыякавы.

У 1838 годзе разам з зімовым домам М. П. Румянцава перайшоў у падпарадкаванне ваенна-інжынернаму ведамству. Прыблізна ў 1860-я гады ўладальнікам летняга дома стаў Крушэўскі. Затым дом належаў Лісоўскаму. Апошняй уладальніцай асабняка была Ірэна Галынская (з Лісоўскіх).

У Савецкі перыяд у будынку размяшчаліся розныя дзяржаўныя арганізацыі. Пасля 1917 года у будынку размясцілася Надзвычайная камісія, а з 1927 года — першы гарадскі радыёвузел.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў доме пэўны час знаходзіўся радыёвузел. Затым выкарыстоўваўся як жылы дом, пазней стаў адміністрацыйным будынкам.

З 1993 года па лістапад 1997 году будынак знаходзіўся на рэстаўрацыі. У 1996 годзе дом Крушэўскіх-Лісоўскіх быў разбураны да аснавання. На яго месцы па чарцяжах была пабудавана дакладная копія будынка, па сутнасці «навадзел», муляж[2].

Пасля «рэстаўрацыі» будынак быў перададзены на баланс Гомельскага абласнога краязнаўчага музея (цяпер — дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль»).

Рашэннем № 71 ад 28 лютага 2002 года беларускім рэспубліканскім навукова-метадычным саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь «паляўнічаму доміку», як помніку архітэктуры, прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой катэгорыі.

З лютага 2009 з'яўляецца самастойным музеем гісторыі горада Гомеля.

Побач з Паляўнічым домікам устаноўлены бюст А. С. Пушкіна.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Падсветка ўваходу

Арыгінальны будынак[правіць | правіць зыходнік]

Адпапавярховы прамавугольны ў плане кампактны будынак накрыты накатым чатырохсхільным дахам і фланкіраваны мураванымі прыбудовамі, завершанымі ступеньчатымі атыкамі. У цэнтры галоўнага фасада шасцікалонны дарычны порцік з тэрасай над ім. Архітэктурны акцэнт кампазіцыі — мансарда з вялікім паўцыркульным праёмам і атыкавым завяршэннем, якая выступае з аб'ёму даху. Планіроўка анфіладная. У цэнтры вестыбюля лесвіца на мансарду. У архітэктурным дэкоры будынка выкарыстаны руст, барэльефы, ляпныя вянкі, трыгліфы, замковы камень. Канструкцыя мяшаная: драўляны зруб з вонкавым слоем атынкаванай цаглянай муроўкі. У інтэр'еры зберагліся 3 кафляныя печы і прафіляваная рама сафіта. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак[3].

Перабудова 1990-х[правіць | правіць зыходнік]

Пасля знішчэння арыгінальнага будынка дакладную копію зрабілі не з дрэва, а з выкарыстаннем іншых матэрыялаў і тэхналогій, так што падабенства засталося толькі ў знешнім выглядзе[2].

Музей[правіць | правіць зыходнік]

У Паляўнічым доміку рэканструяваны інтэр'еры дваранскага асабняка часоў графа Румянцава, арганізуюцца выстаўкі. Тут прадстаўлены малая гасціная; кабінет; сталовая; калекцыі карцін. Усяго ў Паляўнічым доміку сем экспазіцыйных залаў.

Усяго ў Паляўнічым доміку сем экспазіцыйных залаў, у якіх прадстаўлены — малая гасцёўня, кабінет, спальня, сталовая, калекцыі карцін. У музеі рэканструяваны інтэр'еры дваранскага асабняка, арганізуюцца выставы. Большая частка экспанатаў музея была падораны жыхарамі Гомеля. Сярод іх старадаўняя мэбля і карціны, калекцыя антыкварных гадзіннікаў, посуд, старадаўнія цацкі, парцалянавыя вырабы, іншыя прадметы інтэр'еру. З пастаянных экспазіцый у музеі прадстаўлены: інтэр'еры дваранскага гарадскога асабняка (канца XIX — пачатку XX стагоддзя), гісторыя Гомеля ад самых старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя, прагулкі па старым Гомелі (канца XIX — пачатку XX стагоддзя).

Зноскі

  1. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя — Беларусь, 2011. — С. 352. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. 2,0 2,1 Паляўнічы домік (Гомель) на сайце Глобус Беларусі (руск.) 
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985.—383 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]