Расліна вышынёй 20—140 см, утварае купіны. Сцяблы скучаныя, тонкія, востратрохгранныя, каля асновы з цёмна-пурпуровымі, сеткавата-расшчэпленымі похвамі. Лісце зялёнае, пляскатае, вузкалінейнае, завостранае. Колас з 1 тычынкавага і 2 песцікавых кароткацыліндрычных каласкоў. Прыкветны ліст шчацінкападобны. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, тупыя, чорна-бурыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі двойчыпукатыя, эліптычныя, іржава-зялёныя, без жылак, з кароткім песцікам.
Іванкіна В. Асака // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз.