Асора (пасёлак)
Пасёлак
Асора
|
Асора (руск.: Оссо́ра) — пасёлак (у 1949—2012 гадах — пасёлак гарадскога тыпу), адміністрацыйны цэнтр Карагінскага раёна Камчацкага края (да 1 ліпеня 2007 года ў складзе Каракскай аўтаномнай акругі, цяпер у складзе асобай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Камчацкага края — Каракскай акругі) Расіі.
Назва ў перакладзе з карак. Асоран — «дом гарбушы» (г.зн. месца нерасту гарбушы).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1934 годзе ўладамі было прынятае рашэнне аб перанясенні раённага цэнтра з сяла Карага. Было абрана зручнейшае месца, дзе адсутнічалі балоты. Пачалося актыўнае будаўніцтва жылля і сацыяльнай інфраструктуры, і да 1 жніўня 1941 г. у Асору былі перабазіраваны ўсе раённыя партыйныя і адміністрацыйныя арганізацыі. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1949 года.
З 2012 года — сельскі населены пункт. Гарадское паселішча пераўтворана ў сельскае ў 2019 годзе.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.