Аста Нільсен
Аста Нільсен | |
---|---|
дацк.: Asta Nielsen | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Asta Sofie Amalie Nielsen |
Дата нараджэння | 11 верасня 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1972[6][7] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Urban Gad[d] і Gregori Chmara[d] |
Прафесія | актрыса, аўтабіёграф, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр |
Кар’ера | 1902—1938 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0003425 |
![]() |
Аста Нільсен (дацк.: Asta Nielsen, народжаная Аста Сафі Амалія Нільсен Asta Sofie Amalie Nielsen; 11 верасня 1881, Капенгаген — 25 мая 1972, Фрэдэрыксберг) — дацкая актрыса нямога кіно, якая атрымала прызнанне ў Германіі. У Расіі была прызнана самай папулярнай актрысай да 1914 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Аста Нільсэн вырасла ў Швецыі і Даніі. Яшчэ дзіцем яна пазнаёмілася са светам тэатра. З 1902 Аста Нільсэн пастаянна працавала ў Капенгагене. Першы ж фільм з яе ўдзелам «Бездань(дацк.) бел.» (Afgrunden, 1910) забяспечыў ёй і рэжысёру Урбану Гаду(дацк.) бел. кантракт на вытворчасць некалькіх фільмаў у Германіі, які пасля быў падоўжаны да 1915 года.
У пачатку Аста Нільсэн здымалася толькі ў фільмах свайго мужа рэжысёра Урбана Гада. Гэта былі пераважна ролі супярэчлівых жанчын, чыё паводзіны не адпавядала грамадскім нормам, як, напрыклад, у фільме «Чужая птушка(ням.) бел.» (Der fremde Vogel, 1911) ці «Бедная Джэні(ням.) бел.» (Die arme Jenny, 1912). Але Нільсэн дэманстравала таксама талент у камічных ролях: роля ў фільме «Анёлачак(ням.) бел.» (Engelein, 1914) вырабіла такі фурор, што быў зняты працяг фільма.
У 1916 году Аста Нільсэн з’ехала ў Данію і вярнулася ў Германію толькі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Цяпер яна здымалася пераважна ў экранізацыях літаратурных і драматычных твораў. У 1920—1922 годзе яна выступіла прадзюсарам трох уласных фільмаў, згуляўшы загалоўную ролю ў адным з іх, у «Гамлеце(ням.) бел.» (Hamlet, 1921). Набылі прызнанне вобразы жанчын з ніжэйшых слаёў грамадства, згуляныя Астай Нільсэн у «Бязрадасным завулку(ням.) бел.» (Die freudlose Gasse, 1925) Георга Вільгельма Пабста(руск.) бел. і «Трагедыі аб служанках(руск.) бел.» (Dirnentragödie, 1927) Бруна Рана(руск.) бел..
У 1923—1930 гады была жонкай і партнёрам рускага акцёра Рыгора Хмары(руск.) бел..
Аста Нільсэн была прызнанай зоркай нямога кіно і лічылася адным з першых секс-сімвалаў. Яе кінакар’ера скончылася са з’яўленнем гукавога кіно, у якім яна знялася толькі адзін раз. Нільсэн звярнулася да тэатра, а ў 1946 годзе апублікавала аўтабіяграфію «Маўклівая муза» (Die schweigende Muse)[9].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118587854 // Asta Nielsen — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Asta Nielsen // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mindetavle for Asta Nielsen
- ↑ Нильсен Аста // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ gravsted.dk
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Asta Nielsen: Die schweigende Muse — Lebenserinnerungen. Carl Hanser, München 1977, ISBN 3-446-12420-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аста Нільсэн на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Ховедстадэне
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Ховедстадэне
- Лаўрэаты «Нямецкай кінапрэміі»
- Нарадзіліся ў Капенгагене
- Памерлі ў Даніі
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы Даніі
- Актрысы Германіі
- Актрысы нямога кіно
- Актрысы нямога кіно Германіі
- Актрысы нямога кіно Даніі