Астра[1] (Aster) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які ўключае больш за 200 відаў, шырока распаўсюджаных у культуры як дэкаратыўныя расліны з прыгожымі кветкамі (на самай справе гэта не асобныя кветкі, а суквецці).
Астры — аднагадовыя і шматгадовыя карэнішчавыя травы з простымі лісцем. суквецці — кошыкі, сабраныя ў складаныя комплексы ў выглядзе шчытка або мяцёлкі; краявыя кветкі — язычковыя, іх афарбоўка вельмі разнастайная; цэнтральныя — дробныя, трубчастыя, як правіла, жоўтага колеру.
Некаторыя сарты — з махрыстымі кветкамі, якія нагадваюць хрызантэмы, чыста белага або чырвонага і блакітнага колераў з разнастайнымі адценнямі.
Разводзіцца астра насеннем: у сакавіку — красавіку іх сеюць у каганцы або халодную шклярніцу; усходы пікіруюць, а затым у маі высаджваюць у грунт, — у друзлую, пажыўную, добра асветленую глебу. Квітнее з канца ліпеня да позняй восені.