Астравецкая рэспубліка
| Рэспубліка | |
| Астравецкая рэспубліка | |
|---|---|
| польск.: Republika Ostrowiecka | |
|
|
|
| Сталіца | Астровец |
| Найбуйнейшыя гарады | Ілжа, Цмелеў |
| Мова(ы) | польская |
| Форма кіравання | савецкая рэспубліка |
| Кіраўнік | |
| • 1905 | Ігнат Бернер |
Астравецкая Рэспубліка (польск.: Republika Ostrowiecka) — самакіраванне, усталяванае 27 снежня 1905 года падчас Першай рускай рэвалюцыі у гарадах Астровец, Ілжа і Цмелеў.
Падчас рэвалюцыі 1905-1907 гадоў у Астроўцы пачаліся масавыя выступленні рабочых. Першапачатковыя патрабаванні эканамічнага характару неўзабаве змяніліся на антырускія. Кульмінацыяй хвалі забастовак, мітынгаў і вулічных дэманстрацый стала абвяшчэнне 27 снежня 1905 года рэспублікі ў горадзе і яго ваколіцах. Узначаліў яе Ігнат Бернер — блізкі паплечнік Юзафа Пілсудскага. Царская адміністрацыя была ліквідавана, створаны рэвалюцыйны ўрад і арганізавана народная дружына. Рэспубліка пала ў сярэдзіне студзеня 1906 года пасля ўвядзення ў Астровец рускіх войскаў, узмоцненых артылерыяй.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ostrowiec Świętokrzyski. Monografia historyczna miasta, Ostrowiec Świętokrzyski 1997