Паўстанне ў Лодзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўстанне ў Лодзі
Асноўны канфлікт: Рэвалюцыя 1905 г. у Царстве Польскім
Дата 2125 чэрвеня 1905
Месца Лодзь
Прычына Палітыка русіфікацы  (руск.), адсутнасць грамадзянскіх свабод, залежнасць ад Расійскай імперыі
Вынік Паражэнне паўстання
Праціўнікі
Польская рабочая міліцыя Сцяг Расіі Расійская імперыя
Камандуючыя
невядома
Сілы бакоў
каля 3000 невядома
Страты
Згодна з афіцыйнымі дадзенымі
151 забіта
150 паранена
Згодна з неафіцыйнымі дадзенымі
звыш за 200 забіта
2000 паранена
невяжома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік у Лодзі ў гонар Рэвалюцыі 1905 года.

Лодзінскае паўстанне,  таксама названае «чэрвеньскім» — першае ў Расійскай Імперыі паўстанне ўзброеных рабочых (22-24 чэрвеня) у ходзе рэвалюцыі 1905 года. Разам з сацыяльным характарам было той жа час вызваленчым.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

  • 22 студзеня 1905 года адбылося масавае забойства рабочых у Санкт-Пецярбургу;
  • 26 студзеня 1905 года. — пачалася забастоўка на заводах Штэйнерта, Геера, Зільберштэйна. Працу вырашылі пакінуць 10 тысяч. рабочых;
  • 27 студзеня 1905 года. — аб’ява ўсеагульнай забастоўкі. Патрабаванні:
    • 8-гадзінны працоўны дзень;
    • устанаўленне мінімальнай заработнай платы;
    • прызначэнне бальнічных кас;
  • 28 студзеня:
    • PPS  (руск.) і SDKPiL заклікалі насельніцтва Царства Польскага да ўсеагульнай забастоўкі;
    • пачалася ўсеагульная школьная забастоўка супраць палітыкі русіфікацыі;
  • у студзені ў Лодзі, загінулі 11 мітынгоўшчыкаў, а 108 былі сур’ёзна паранены;
  • у лютым фабрыканты скарацілі рабочы час да 10 гадзін і паднялі заробак;
  • люты — да забастовак прыступілі вучні з патрабаваннем спыніць русіфікацыю;
  • на мяжы мая і чэрвеня ў Лодзі баставала каля 32 тыс. працоўных. Фабрыканты Кунтзэр, Хайнзэль і Шэйблер абвясцілі лакаўт;
  • 1 мая пачалася забастоўка арганізаваная PPS;
  • 18 чэрвеня казакі напалі на некалькі тысяч рабочых, якія вярталіся з дэманстрацыі ў лагаўніцкім лесе;
  • 20 і 21 чэрвеня прайшло пахаванне загінуўшых 18 чэрвеня, якое перарасло ў маніфестацыю разгромленую ўладамі. 21 мітынгоўшчык загінуў.

Чэрвеньскія баі[правіць | правіць зыходнік]

  • 22 чэрвеня ўвечары ўспыхнула ўзброенае паўстанне. На вул Усходняй паўстанцы напалі на роту пяхоты і паўсотню казакоў;
  • У ноч з 22 на 23 чэрвеня на вуліцах Лодзі было пабудавана больш за 100 барыкад. На падаўленне паўстання накіравалі шэсць палкоў пяхоты, два палкі кавалерыі і полк казакоў[1]. Самыя крывавыя баі мелі месца на барыкадах, пабудаваных на рагу вуліц Усходняй і Паўднёвай, вул Паўночнай, у раёне Ракіціньскай шашы і ў парку Жрадліскім. Крыніцы паведамляюць, што ў гэты дзень, верагодна, загінулі 160 чалавек[2][3];
  • 24 чэрвеня палі апошнія барыкады (на вул. Усходняй і ў парку на Жрадлісках).

Эпілог[правіць | правіць зыходнік]

  • 25 чэрвеня ў Лодзі і лодзінскай акрузе ўлады абвясцілі ваеннае становішча. Забастоўкі праходзілі да 1907 года;
  • 1 снежня 1905 г. Папа Пій X лісце да польскіх епіскапаў асудзіў выступленні рабочых супраць цара[4];
  • 10 кастрычніка 1906 года згодна з прыгаворам палявога суда ў Лодзі пакаралі смерцю 5 рабочых. У знак пратэсту  пачалася забастоўка ўсіх заводаў Лодзі, у якой удзельнічалі 67 тысяч. рабочых;
  • 29 снежня 1906 пачалі зачыняць заводы ваяводства, а рабочых звальняць;
  • адным са станоўчых эфектаў лодзінкага паўстання быў дазвол стварэння першай прыватнай польскай мужчынскай сярэдняй школы — цяперашняга II Агульнакласічнага ліцэя ім. Габрыэля Нарутовіча ў Лодзі, адкрытага 17 кастрычніка 1906 г. пад назвай Прыватная Мужчынская Прагімназія Ё. Радваньскага. Школа была першай адукацыйнай установай ў Лодзі, атрымаўшай  дазвол на ўвядзенне польскай мовы у выкладанні, і таму была шырока вядомая як Польская Прагімназія Радваньскага.

Зноскі

  1. E Kozłowski. M. Wrzisek, dzieje Oręża Polskiego 1794—1938, Warszawa 1973, s 306 i n.
  2. J. Łojek, Kalendarz historychny. Polemichna historia Polski, Warszawa 1994. 386.
  3. W. Pobóg-Malinowski, Najnowsha historia polityczna Polski. Okres 1864—1914, N. 2, Gdańsk 1991, d.512
  4. Sławomir Sierakowski, Krytyka Polityczna — Tekst rocznicowy, 24.06.2005

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]