Кай

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Астравы Кай)
Перайсці да: рух, знайсці

Кай
Topographic map of the Kai Islands-en.svg
5°45′00″ пд. ш. 132°43′47″ у. д.HGЯO
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 77
Найбуйнейшы востраў востраў Кай-Бесар
Агульная плошча 1 438 км²
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Фота 1980 г.
Фота 1980 г.
Commons-logo.svg Кай на Вікісховішчы

Кай (індан.: Kei) — архіпелаг на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 1438 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Кай месціцца на мяжы Арафурскага мора і мора Банда. Усяго налічвае 77 астравоў, аднак населены толькі 13. Найбуйнейшы востраў Кай-Бесар займае плошчу каля 550 км².

Архіпелаг мае складаную геалагічную пабудову. Аснова буйных астравоў складаецца з метамарфічных горных парод. Назіраюцца шырокія пласты мергелю і гліны. Для ўзбярэжжаў і малых астравоў характэрны вапняковыя глебы каралавага паходжання. Астравы знакаміты сваімі белымі пляжамі. Архіпелаг знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад +23°C да +31°C. Найбольш вільготны месяц — студзень, калі колькасць ападкаў дасягае 373 мм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]