Кай
Кай | |
---|---|
індан. Kei | |
![]() Фота 1980 г. | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 77 |
Найбуйнейшы востраў | Кай-Бесар |
Агульная плошча | 1 438 км² |
Размяшчэнне | |
5°45′00″ пд. ш. 132°43′47″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Кай (індан.: Kei) — архіпелаг на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 1438 км².
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг Кай месціцца на мяжы Арафурскага мора і мора Банда. Усяго налічвае 77 астравоў, аднак населены толькі 13. Найбуйнейшы востраў Кай-Бесар займае плошчу каля 550 км².
Архіпелаг мае складаную геалагічную пабудову. Аснова буйных астравоў складаецца з метамарфічных горных парод. Назіраюцца шырокія пласты мергелю і гліны. Для ўзбярэжжаў і малых астравоў характэрны вапняковыя глебы каралавага паходжання. Астравы знакаміты сваімі белымі пляжамі. Архіпелаг знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў.
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад +23°C да +31°C. Найбольш вільготны месяц — студзень, калі колькасць ападкаў дасягае 373 мм.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кай
- Indonesia: The Kai Islands (Kei Islands)
- The Kei Islands: Perfect Paradise?
- BAB I PENDAHULUAN Архівавана 29 сакавіка 2017.