Астравіта (возера, Ушацкі раён)
Выгляд
Астраві́та | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 130,3 м |
Даўжыня | 1,22 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,35 км² |
Найбольшая глыбіня | 7,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6,85 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Астраві́та — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 2 км на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскае.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Астравіты складае 0,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 1,22 км, найбольшая шырыня — 0,5 км. Плошча вадазбору возера — 6,85 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, разараныя. Берагі возера пясчаныя. На поўначы і на захадзе берагі сплавінныя.
Возера мае 3 вострава, агульная плошча якіх складае 2 га (0,02 км²).
Возера злучанае ручаямі з азёрамі Плацішна і Плесна. На паўночным беразе возера вёска Кавалёўшчына.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)