Плацішна (возера, Ушацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плацішна
Морфаметрыя
Даўжыня 0,71 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,1 км²
Аб’ём 0,00027 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,75 км
Найбольшая глыбіня 5 м
Сярэдняя глыбіня 2,7 м
Гідралогія
Салёнасць 0,26—0,295 ‰
Празрыстасць 0,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,5 км²
Упадаюць пратока
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Плацішна (Беларусь)
Плацішна
Плацішна
Плацішна (Віцебская вобласць)
Плацішна
Плацішна
Map

Плаці́шна — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёсак Асінаўка і Кавалеўшчына.

Плошча паверхні возера 0,1 км², даўжыня 0,71 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя 2,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,27 млн м³. Плошча вадазбору 5,5 км².
Катлавіна Плацішна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 8—9 м, складзены з суглінкаў і супяскоў. У паўднёва-заходняй частцы схілы стромкія, вышынёй да 14 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера пераважна сплавінныя. Шырыня сплавіны складае 5—10 м. Дно возера плоскае з упадзінамі (4,1 м і 5 м глыбінёй), выслана ілам, месцамі ўздоўж усходняга берага пясчанымі адкладамі. Колернасць вады ад 70 да 150 °.
Возера эўтрофнае. Зарастае каля паловы плошчы возера да глыбіні 2,8 м. Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—20 м ад берага. У заходняй частцы Плацішна злучана пратокай з возерам Доўгае, на поўдні выцякае ручай у возера Астравіта.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, плотка, краснапёрка, лінь, джгір і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]