Кратон
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Крато́н (ад грэч.: kratos — сіла, моц) — кансалідаваны ўчастак зямной кары, няздольны да пераўтварэння пад уплывам альпінатыпнай складкавасці.
Вылучаюць паднятыя кратоны — масівы пераважна сіялічнага (Si, Al) складу (старажытныя платформы), і апушчаныя кратоны — масівы з сіматычнай (Si, Fe, Mg) асновай (пераважна вобласці дна акіянаў).
Тэрмін уведзены нямецкім геолагам Г. Штыле ў 1940 (замест прапанаванага ў 1928 аўстрыйскім геолагам Л. Коберам «кратаген»), ужываецца ў геалагічнай і геаграфічнай літаратуры.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кратон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 466. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.