Асетрападобныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асетрападобныя

Сцерлядзь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenseriformes Berg, 1940

Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161063
NCBI  7899
EOL  8300
FW  35127

Асетрападобныя (Acipenseriformes) — атрад прамянёвапёрых рыб.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ад 27 см да 9 м, маса да 2 т (бялуга). Старажытныя касцёва-храстковыя рыбы, належаць да касцявых, але таксама блізкія да храстковых рыб.

Галава выцягнута ў рыла, шчылінападобны рот знаходзіцца на брушным баку цела. Парныя плаўнікі размешчаны гарызантальна. Хваставы плаўнік з павялічанай верхняй і маленькай ніжняй лопасцямі (гетэрацэркальны), аснова верхняй лопасці ўкрыта ганоіднай рамбічнай луской. Аснова восевага шкілета — пруткая хорда (целаў у пазванкоў няма). Унутраны шкілет храстковы, на галаве скураныя косці. Чэрап пакрыты звонку накладнымі плоскімі касцямі, а на тулаве і хвасце размешчаны пяць радоў касцявых ромбападобных пласцінак (жучак) або скура голая. Прамяні шчэлепнай перапонкі адсутнічаюць. У сэрцы ёсць артэрыяльны конус, у кішэчніку — спіральны клапан.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з ніжняй юры, сучасныя прадстаўнікі — з верхняга мелу. Падзяляюцца на 2 сямействы: асятровыя і весланосыя.

Жывуць асетрападобныя толькі ў вадаёмах Паўночнага паўшар’я, адносяцца да прахадных і азёрна-рачных відаў. Да атрада належаць асетр, сяўруга, бялуга, сцерлядзь і інш.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца доннымі беспазваночнымі і дробнай рыбай.

Належаць да доўгажывучых рыб. Ікру адкладваюць не кожны год.

Промысел і развядзенне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта каштоўныя прамысловыя рыбы, якія даюць чалавеку высакаякаснае мяса і чорную ікру. У нізоўях вялікіх рэк, дзе жывуць асетрападобныя, дзейнічаюць рыбагадавальнікі, якія штогод выпускаюць у вадаёмы малявак рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]