Асінаўская шкляная мануфактура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асі́наўская шкляна́я мануфакту́ра — мануфактура, якая дзейнічала ў 18811905 гадах ва ўрочышчы Асінаўка, непадалёку ад в. Дамамерычы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1884 годзе мела шклаварную печ, у 1895 — 2 конныя рухавікі. У 1890 годзе працавалі 40 рабочых, выпушчана 240 тыс. лістоў аконнага шкла. У 1895 годзе было 142 рабочых (у тым ліку 15 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак)[1]. У 1905 годзе працавалі 125 рабочых. Спыніла работу ў сувязі з крызісам.

Зноскі

  1. Прамысловасць Клімавіцкага раёна (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2019. Праверана 16.06.2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]