Асіповіцкі раённы цэнтр культуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак раённага цэнтра культуры

Асіповіцкі раённы цэнтр культуры — установа культуры ў г. Асіповічы Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Сумчанкі, 9, на скрыжаванні з вул. Ленінскай.

Створаны ў 1963 годзе ў г. Асіповічы на базе раённага Дома культуры (размяшчаўся ў розных будынках). 3 1996 года сучасная назва. Агульная плошча памяшканняў 1340 м², у тым ліку глядзельная зала на 300 месцаў, студыя гуказапісу. Пры цэнтры дзейнічаюць 23 фарміраванні, з іх 10 дзіцячых; 8 маюць званне «народны»: духавы і цымбальны аркестры, хор ветэранаў вайны і працы, ансамблі песні і музыкі «Люлечка» і «Дзівакі», эстр. танца «Капрыз», аматарскія тэатр і фота-клуб «Раніца»; званне «ўзорны» — ансамбль танца «Асарці».

Калектывы ўдзельнічаюць у культурных мерапрыемствах (міжнародныя фестывалі народнай творчасці «Вянок дружбы», народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», усебеларускі народнага мастацтва «Беларусь — мая песня», абласны духавой музыкі «Па галоўнай вуліцы з аркестрам», раённыя фестывалі народнага творчасці «Веснавыя колеры», дзіцячай творчасці «Веснавы праменьчык», канцэрты і інш.), а таксама ў беларускім тэлефестывалі «Таленты Прыдняпроўя», тэлеконкурсе «Залатыя ключы», тэлеперадачы «Спявай, душа».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]