Атакар Кубін
Атакар Кубін | |
---|---|
фр.: Othon Coubine | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1969[5][6] (85 гадоў) ці 17 кастрычніка 1969[3][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, ілюстратар, графік, рысавальнік |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Атакар Кубін (чэш. Otakar Kubín, фр. Othon Coubine; 22 кастрычніка 1883, Басковіцы, Маравія — 17 кастрычніка 1969, Марсель) — чэшскі жывапісец, скульптар і графік.
Мастацкую адукацыю атрымаў у пражскай Акадэміі выяўленчага мастацтва (у 1900—1904 гадах, у прафесара Швайгера), дзе быў дружны з будучымі жывапісцамі Вацлавам Брожыкам, Войцехам Гінайсам. А. Кубін быў членам чэшскай групы мастакоў «Восем» (удзельнічаў у выставе групы ў 1907 годзе), а таксама таварыстваў Umelecká beseda і Саюза мастакоў Манеса, выконваў чарцёжныя працы для выбітнага чэшскага спелеолага і палеантолага Карла Абсалона, некаторы час выкладаў графіку.
У 1912 годзе Кубін з’ехаў у Францыю, дзе ўзяў сабе імя Coubine (каб яго не блыталі з іншым знакамітым чэшскім мастаком, Альфрэдам Кубіным). У 1913 годзе прадставіў дзве свае працы на выставах «Бубновага валета» ў Маскве і Санкт-Пецярбургу яшчэ пад старым імем «Otakar Kubín». У 1925 годзе мастак атрымаў французскае грамадзянства.
Палотны А. Кубіна выкананы пераважна ў імпрэсіянісцкім і кубісцкім стылях.
Зноскі
- ↑ Othon Coubine
- ↑ Othon Coubine // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00043296
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Otakar Kubín // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech // Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б Vědecká knihovna v Olomouci Othon Coubine // REGO Праверана 1 красавіка 2024.