Атол Тарава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тарава
Tarawa
Tarawa Atoll, Kiribati.svg
Каардынаты: Каардынаты: 1°25′35.9″ пн. ш. 173°04′43.01″ у. д. / 1.426639° пн. ш. 173.078614° у. д. (G) (O) (Я)1°25′35.9″ пн. ш. 173°04′43.01″ у. д. / 1.426639° пн. ш. 173.078614° у. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Астравы Гілберта
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Kiribati.svg Кірыбаці
Тарава (Акіянія)
Тарава
Тарава
Плошча 32 км²
Насельніцтва (2005) 45 989 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 1 437,156 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgТарава на Вікісховішчы 

Тарава (англ.: Tarawa) — атол у складзе астравоў Гілберта. На ім знаходзіцца сталіца дзяржавы Кірыбаці. Агульная плошча - 32 км². Насельніцтва - 45 989 чал. (2005 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тарава складаецца з 24 невялікіх каралавых астраўкоў, якія атачаюць шырокую лагуну (343,6 км²). Толькі 8 з гэтых астраўкоў стала населены. Паверхневых вадацёкаў няма. У сухі сезон адчуваецца нястача пітной вады. З-за вялікай шчыльнасці насельніцтва прырода значна зменена. Пераважаюць культурныя насаджэнні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Атол Тарава быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных тунгару, каля 2000 - 3000 тысяч гадоў таму. 20 чэрвеня 1788 г. яго адкрыў брытанскі капітан Томас Гілберт. У 1892 г. атол далучаны да брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У паўднёвай частцы быў пабудаваны каланіяльны адміністрацыйны цэнтр.

Падчас II Сусветнай вайны атол быў акупаваны японцамі. На востраве Бетыа імі былі створаны значныя ваенныя ўмацаванні, якія ўключалі 40 гармат і 500 абсталяваных агнявых пунктаў. 20 - 23 лістапада 1943 г. адбыўся штурм Бетыа 35 тысячамі амерыканскіх салдат. Ён увайшоў у гісторыю як бітва за Тараву. У выніку, загінула 4690 японскіх салдат і будаўнікоў, у тым ліку падняволеных рабочых з Карэі. Амерыканцы згубілі больш за 4 тысячы салдат, аднак здолелі захапіць атол. Бітва за Тараву лічыцца адным з найбольш важных момантаў у ціхаакіянскай кампаніі, паколькі прывяла да пералому ў вайне саюзнікаў супраць Японіі.

У 1979 г. была абвешчана незалежнасць Кірыбаці. Паўднёвая Тарава стала сталіцай гэтай дзяржавы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]