Атон II Найяснейшы
Атон II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Otto II | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвіг I | ||||||
Пераемнік | Людвіг II, Генрых XIII | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 красавіка 1206[1] |
||||||
Смерць |
29 лістапада 1253[3] (47 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Людвіг I Баварскі[d][5] | ||||||
Маці | Людміла Чэшская[d][5] | ||||||
Жонка | каля Агнэса Пфальцкая[d][5][6] | ||||||
Дзеці | Людвіг II Баварскі[d][5], Генрых XIII[d], Елізавета Баварская[d][5], unknown von Kelheim[d][7], Agnes von Bayern[d][7] і Sophie von Bayern[d][7] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атон II Найяснейшы (ням.: Otto II. der Erlauchte; 7 красавіка 1206, Кельгайм — 29 лістапада 1253, Ландсгут) — з 1227 года Пфальцграф Рэйнскі, з 1231 года герцаг Баварыі, з дынастыі Вітэльсбахаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Людвіга I Кельгаймскага. У выніку шлюбу Атона з Агнесай, дачкой Генрыха V і ўнучкай Конрада Гогенштаўфена, імператар Фрыдрых II аддаў рэйнскае пфальцграфства бацьку Атона, які перадаў апошняе Атону ў 1227 годзе. У 1231 годзе, пасля смерці Людвіга, Атон таксама атрымаў у спадчыну і герцагства Баварыя. У тым жа годзе ён перанёс рэзідэнцыю Вітэльсбахаў у Ландсгут.
Яго кіраванне ў Баварыі адзначылася ўнутранымі разладамі, звязаными са свецкай уладай біскупаў, якія імкнуліся да поўнай незалежнасці. Папская партыя часова здолела пахіснуць яго вернасць Фрыдрыху II, але ў час найвялікшай небяспекі Атон у 1246 годзе выдаў сваю дачку Лізавету за сына Фрыдрыха, караля Конрада IV, і быў верным яго паплечнікам у барацьбе з Генрыхам Распэ і Вільгельмам Галандскім, за што быў адлучаны ад царквы, а краіна яго падверглася інтэрдыкту. Калі Конрад IV у 1251 годзе ўвайшоў у Італію, ён прызначыў Атона рэгентам Германіі[8].
Сям'я і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]У 1222 годзе Атон жаніўся ў Вормсе з Агнесай, дачкой рэйнскага пфальцграфа Генрыха V. Іх дзеці:
- Людвіг (1229—1294)
- Генрых (1235—1290)
- Лізавета (1227—1273), у шлюбе спачатку з германскім каралём Конрадам IV, затым з герцагам Карынтыі і Краіны Мейнхардам II
- Сафія (1236—1289), у шлюбе з графам Гебгардам VI фон Зульцбах унд Хіршберг
- Агнэс (1240—1306), стала манашкай
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119486849 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119486849 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Lundy D. R. Otto II Herzog von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119486849 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в г д Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Оттон II Светлейший // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.