Афратропіка
Афратро́піка — біягеаграфічны рэгіён, да якога адносяцца часткі Афрыкі, якія знаходзяцца на поўдзень ад пустыні Сахара. Раней ён называўся эфіопскай экалагічнай зонай.
Мадагаскар і прылеглыя астравы складаюць у ім асобы, выразна адрозніваемы падрэгіён, у якім існуюць шматлікія эндэмічныя віды жывёл, напрыклад, лямуры. Гэта абумоўлена тым, што Мадагаскар і Сейшэльскія астравы адкалоліся ад Індыі некалькі дзясяткаў мільёнаў гадоў таму і на іх эвалюцыйныя працэсы пайшлі асобным шляхам, зведаўшы даволі моцны ўплыў кантынентальнай Афрыкі. Іншыя астравы ў Індыйскім акіяне, такія як Каморскія ці Маскарэнскія астравы, з'яўляюцца астравамі вулканічнага паходжання, і іх узрост меншы.
Яшчэ адным асобным субрэгіёнам Афратропікі з'яўляецца Капенсіка на поўдні кантынента, ахарактарызаваная кліматам, падобным на міжземнаморскі. Там таксама існуюць шматлікія эндэмічныя віды.