Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў
| Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 20 лістапада 1906 (119 гадоў) |
| Месца нараджэння | с. В. Кайбіцы, Апастаўскі раён, Татарская АССР |
| Дата смерці | 1980 |
| Грамадзянства | |
| Род войскаў | партызан |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў (20 лістапада 1906, с. В. Кайбіцы, Апастаўскі раён, Татарская АССР — пасля 1980) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС з 1927 года. Скончыў Казанскі камуністычны ўніверсітэт у 1932 годзе. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў[1].
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Беластока. З сакавіка 1943 года ў партызанах: радавы, камандзір атрада, у кастрычніку 1943 — ліпені 1944 гадоў камісар партызанскай брыгады імя Г. К. Жукава, адначасова са снежня 1943 года 2-гі сакратар Стаўбцоўскага падпольнага РК КП(б)Б[1].
У 1944—1977 гадах на партыйнай, адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце ў Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Татарский энциклопедический словарь. — Казань: Институт Татарской энциклопедии АН РТ, 1998—703 с., илл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Руководство бригады им. Г. К. Жукова (руск.)
- Гайсаров Ахмет Зиганшинович (руск.) // Праект «Партызаны Беларусі»