Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава (С. С. Ключко, М. Ц. Маскалёў, Р. Л. Васілевіч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Івянецкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 732 партызаны (10.07.1944)
Дыслакацыя Стаўбцоўскі і Мірскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада імя Г. К. Жукавапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Стаўбцоўскага і Мірскага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (732 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў «Камсамольскі» (пазней 1-ы камсамольскі), імя Сарокіна (арганізаваны ў кастрычніку 1942 года на базе дыверсійнай групы М. А. Сарокіна), «Франтавікоў» (арганізаваны ў лютым 1943 года) і групы Д. П. Шаркевіча («Данілы»). У снежні 1943 года для фарміравання брыгады «Камсамолец» былі вылучаны 1-ы і 2-гі камсамольскія атрады, атрад імя Калініна і зноў арганізаваны атрад «Сокал».

На момант злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй у яе склад уваходзілі:

  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Воранава;
  • атрад імя Ракасоўскага;
  • атрад «Мсцівец»;
  • атрад «25 гадоў ВЛКСМ».

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • К. А. Афанасевіч;
  • І. І. Пракоф'еў;
  • В. Я. Шахроў;
  • Я. І. Кайдалаў;
  • В. І. Бажэнка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вясной і летам 1943 года партызаны правялі 10 баёў, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Ярэмічы Мірскага і Дудкі Стаўбцоўскага раёнаў. У кастрычніку — лістападзе на чыгуначных участках МінскБаранавічы, ЛідаМаладзечна падарвалі 3 эшалоны, 180 рэек. У лютым 1944 года падарвалі 9 эшалонаў, мост, пашкодзілі механічныя майстэрні ў дэпо станцыі Мінск. У сакавіку (з брыгадай «Камсамолец») разбілі нямецкі гарнізон у гарадскім пасёлку Мір. У чэрвені — ліпені разбурылі пераправу цераз раку Сула, у баях захапілі 5 аўтамашын, кулямёт, 100 вінтовак, абоз, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне» на чыгуначным участку НегарэлаеКоласава.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]