Ашогба
| Горад | |
| Ашогба | |
|---|---|
| англ.: Osogbo | |
| 07°46′00″ пн. ш. 04°34′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Штат | Асун |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 308 м |
| Часавы пояс | UTC+1 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 678 265 чалавек (2010) |
| Афіцыйная мова | ёруба |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 230 і 230212 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Ашо́гба (англ.: Osogbo, Oṣogbo, радзей Oshogbo, ёруба: Òṣogbo) — горад на паўднёвым захадзе Нігерыі, на рацэ Ашун. Сталіца штата Асун. Недалёка ад горада знаходзіцца аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Асун-Асогба.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў пачатку 17 стагоддзя паляўнічымі з бліжэйшай вёскі. Пасля падзення старога Оя насельніцтва горада ўзрасло за кошт міграцыі з іншых гарадоў ёруба.
Агульная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Ашогба знаходзіцца на чыгуначнай лініі Лагаса-Кано. Горад вядомы сваёй мастацкай школай і будынкам рынка Оджа-Оба — былога палаца правіцеля. Вышыня цэнтра НП складае 308 метраў над узроўня мора[1].
Ашогба з'яўляецца гандлёвым цэнтрам сельскагаспадарчага раёна. Тут вырошчваюць ямс, маніёк, тытунь, бавоўну і іншыя культуры. Апрацоўка какава-зярнят. Вытворчасць пракату, бавоўнаачышчальны завод, тытунёвая фабрыка. Ёсць некалькі гасцініц і футбольны стадыён на 10 000 гледачоў. На 1988 год, 27 % насельніцтва былі заняты ў сельскай гаспадарцы, 8 % у гандлі і 30 % былі служачымі і настаўнікамі.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва горада паводле гадоў[2]:
| 1991 | 2010 |
|---|---|
| 260 951 | 678 265 |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Osogbo, Nigeria Page (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ Oshogbo (англ.). world Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ https://avltoday.6amcity.com/city/the-story-of-ashevilles-sister-cities