Аўгуст Бжастоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўгуст Бжастоўскі
POL COA Strzemię.svg
Герб «Стрэмя»[d]
Нараджэнне 1768
Смерць невядома
Род Род Бжастоўскіх
Бацька Роберт Бжастоўскі
Маці Ганна Ядвіга Броэль-Плятэр[d]
Жонка Барбара з Дактаровічаў-Грабніцкіх[d]
Чын

Аўгуст Робертавіч Бжастоўскі (1768 — ?) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Роберта Бжастоўскага і Ганны Броэль-Плятэр (паходзіла з шостага пакалення Бржастоўскіх з Міхаліцкай і Мосарскай галін).

З 1773 г. на службе, лейб-гвардыі капрал, 1 студзеня 1777 г. звольнены ў чыне падпаручніка. З 26 верасня 1805 па 12 перасня 1807 г. — фаршмайстар[ru] Вілейскага і Дзісенскага паветаў Мінскай губерні, тытулярны дарадца са старшынствам (31 снежня 1806). Граф, памешчык, меў маёнтак Мосар разам з братам Вінцэнтам (614 дзесяцін). У 1814 і 1817 выбіраўся старшым Дзісенскага межавага апеляцыйнага суда. У чэрвені 1827 г. прызначаны ганаровым дазорцам вучылішчаў Дзісенскага павета.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: 1) Кубліцкая, 2) Грэбніцкая Барбара (не раней за 1807 г.). Дзеці: сыны Эдуард (нар. 1805), Абадон (нар. 1809), Канстанцы; дачкі Паўліна (1810), Ванда (1814).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]