Аўгуст Війра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўгуст Війра
Дата нараджэння 28 сакавіка 1853(1853-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 1919(1919-03-26) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія тэатральны рэжысёр

А́ўгуст Петэравіч Ві́йра (эст.: August Wiera; 28 сакавіка 1853, Яама, каля Тарту, Эстонія — 30 сакавіка 1919, Тарту) — эстонскі тэатральны дзеяч, рэжысёр, дырыжор; заснавальнік эстонскага музычнага тэатра.

У 18781903 гадах кіраўнік эстонскай тэатральнай трупы «Ванемуйнэ». Пад яго кіраўніцтвам у 1883 годзе пастаўлены першы музычны спектакль на эстонскай мове — опера «Прэцыёза» К. М. Вебера. Сярод іншых пастановак: аперэты «Карневільскія званы» Р. Планкета (1885), «Цыганскі барон» І. Штрауса (1889), опера «Іосіф у Егіпце» Э. Мегюля (1899); творы эстонскай драматургіі — «Вар’яцтва Муру Міку» (1880) і «Адстаўны салдат» (1886) Ю. Кундзера, «Гэтакі мульк» Л. Койдулы (1884), п’есы класікаў, у т.л. Вальтэра, Мальера, У. Шэкспіра і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]