Аўдотка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўдотка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Burhinus oedicnemus (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

  Гнездаванне

  Распаўсюджванне

  Зімоўка

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176749
NCBI  85105
EOL  104311

Аўдотка[1] ці Палянік-галахвосцік (Burhinus oedicnemus) — птушка сямейства аўдоткавых.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая птушка з «уціснутай» у тулава галавой, вялікімі жоўтымі вачыма і кароткай, моцнай, чорна-жоўтай дзюбай. Птушка дасягае ў даўжыню 45 см, размах крылаў — 80 см, даўжыня крыла — 25 см, хваста — 13 см. Апярэнне верхніх частак цела такога ж колеру як у жаўрукоў; пёры іржава-шэрыя з чорна-бурымі палосамі; ніжні бок цела жаўтлява-белы; махавыя і рулявыя пёры — чорныя. Дзякуючы афарбоўцы можа добра маскіравацца.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма гэтых птушак — Паўднёвая Еўропа, Паўночная Афрыка і Цэнтральная Азія. Дадзеная птушка, як правіла, жыве ў стэпах і пустынях, птушка не стайная, аддае перавагу адзіноце. Актыўная ноччу, добра бегае і лётае.

На тэрыторыі Расіі гэта адзіны прадстаўнік сямейства, сустракаецца ў Ніжнім Паволжы, Перадкаўказзе, на поўдні Арэнбургскай вобласці. Засяляе пустынную, стэпавую і лесастэпавую зоны.

Паштовая марка Беларусі

На Беларусі вельмі рэдкі від, знаходзіцца на мяжы знікнення. У пачатку мінулага стагоддзя была месцамі даволі звычайнай птушкай для пінскага, мазырскага і рэчыцкага Палесся, але ўжо ў 1930-я гады стала рэдкай на гнездаванні[1]. У 1980-я гады зарэгістраваныя толькі 3 пары ў Брагінскім раёне і толькі 1 пара ў 1991 годзе ў гэтых жа месцах. Сучасная колькасць віду ацэньваецца ў 1-10 пар, што складае менш за 1 % ад усёй еўрапейскай папуляцыі[1].

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта мясаедная[ru] птушка, аснову яе рацыёну складаюць — насякомыя, слімакі, жабы, яшчаркі, мышы, і, магчыма, яйкі іншых птушак.

Размнажэнне і паводзіны[правіць | правіць зыходнік]

Гнездаванне пачынаецца ў красавіку. Гняздо робіць у ямцы без прыкрыцця на невялічкім пагорку, часта сярод паламаных галін або каля купіны раслін, звычайна без высцілкі (часам скупая з сухой травы, ракавінак або галькі). Як правіла, самка адкладае 2-3 жаўтаватыя з белымі кропкамі яйкі, якія па памеры можна параўнаць з курыным.

Актыўная ноччу. Голас — звонкі «Тар-ці … Тар-ці-ці-ліі».

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць 5 падвідаў аўдоткі[2]:

Зноскі

  1. а б в Аўдотка ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  2. CHARADRIIFORMES — World Birds Taxonomic List: Genera and species with citations. Version 1.031 (2011.04.02).
  3. а б Коблик Е. А., Редькин Я. А., Архипов В. Ю. Список птиц Российской Федерации. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — 256 с. ISBN 5-87317-263-3
  4. а б Datos recientes sobre el Alcaraván (Burhinus oedicnemus L. 1758) en la Isla de La Palma (Canarias): notas Recent data on the Stone Curlew (Burhinus oedicnemus) on La Palma (Canary Islands): notes Autores: Rubén Barone Tosco, Felipe Siverio, D. Trujillo Localización: Vieraea: Folia scientarum biologicarum canariensium, ISSN 0210-945X, Nº. 21, 1992 , pag. 168 [1]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арлотт Н., Храбрый В. Птицы России: Справочник-определитель. — СПб.: Амфора, 2009. — С. 132. — 446 с. — ISBN 978-5-367-01026-8.
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)