Добрая кармавая расліна. Сцяблы і лісце ідуць на выраб венікаў і пэндзляў. Выкарыстоўваецца ў дывановым кветкаводстве пры стварэнні фону і выразных контураў арнаменту, на камяністых участках, для пярэдняга плану міксбордэраў.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.