Аўсяніца валіская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўсяніца валіская
Festuca valesiaca1.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Festuca valesiaca Schleich. ex Gaudin, 1811

Сінонімы
Festuca saxatilis Schur
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565190
NCBI  98753
EOL  1115836
GRIN  t:16753
IPNI  403693
TPL  kew-417069

Аўсяніца валіская, або тыпчак (Festuca valesiaca) — травяністая расліна сямейства мятлюжкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая густадзернавінная зялёная або шыза-зялёная расліна з тонкімі гладкімі або шурпатымі пад суквеццямі сцёбламі вышынёй 20-40 см. Лісце скручанае ўдоўж, жарсткаватае, шурпатае, баразнаватае, у 3 разы карацейшае за сцябло. Суквецце — падоўжаная мяцёлка даўжынёй 2-6 см. Каласкі дробныя, эліптычныя, зялёныя або крыху фіялетавыя, 3-5-кветкавыя. Кветкавыя лускавіны шырокаланцэтныя, асцюкаватыя. У Беларусі від прадстаўлены асобнай расай, якая адрозніваецца зялёнай афарбоўкай.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Еўразійскі стэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя і Усходняя Еўропа, Міжземнамор'е (Балканы), Каўказ, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія. У Беларусі вядома некалькі астраўных месцаў росту на Палессі. Месцы росту: сухія зрэджаныя лясы, паляны і ўзлескі, сухадольныя лугі, астэпаваныя схілы, на багатых гумусам глебах. Расце невялікімі, месцамі значнымі групамі, нярэдка ўтварае дзернавіны на эрадзіраваных глебах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Кармавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5