Аўтавакзал Прышціны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтавакзал Прышціны
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 1977
Размяшчэнне край Косава і Мятохія
Ключавыя постаці Люан Хоці
Галіна сфера паслуг
Паслугі аўтобусныя перавозкі
Абарот 1,101 млн еўра (2018 год)[1]
Аперацыйны прыбытак -176 372 еўра (2018 год)
Чысты прыбытак -176 372 еўра (2018 год)
Аўдытар Канцылярыя рэвізіі Косава
Сайт sap-rks.com

Аўтавакза́л Пры́шцінывакзал, заснаваны ў 1977 годзе ў сталіцы сербскага края Косава.

На 2020 год з аўтавакзала штодня ажыццяўлялася 451 перавозка міжгароднімі аўтобусамі і 93 — міжнароднымі. Замежныя паездкі ажыццяўляліся ў 10 краін Еўропы: суседнія Албанію (Тырана, Шкодэр і Эльбасан), Паўночную Македонію (Госцівар, Скоп’е і Цетава), Харватыю (Заграб) і Чарнагорыю (Падгорыца і Улцынь), а таксама ў Аўстрыю, Бельгію, Германію, Славенію, Швейцарыю і Швецыю. Таксама аўтобусы ішлі ў 4 гарады цэнтральнай Сербіі: Буянавац і Прэшава (Пчынская акруга), Бялград і Нові-Пазар (Рашкаўская акруга)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе ў сербскім краі Косава заснавалі грамадскае прадпрыемства «Аўтобусная станцыя ў Прышціне» (СФР Югаславія). У 1983 годзе аўтавакзал перанеслі ў цяперашні будынак. У 2002 годзе Часовая кіраўнічая місія ААН у Косаве зацвердзіла Рашэнне № 12 аб стварэнні Косаўскага давернага агенцтва, якое стала кіраваць прадпрыемствам. У 2015 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянернае таварыства, якое перадалі гарадскому Сходу Прышціны[3].

Зноскі

  1. "Фінансавая справаздачнасць і справаздача аўдытара за 2018 год" (PDF) [албанская]. АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны». 2019. Праверана 11 мая 2020. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. Напрамкі (серб.). АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (28 сакавіка 2020). Праверана 11 мая 2020.
  3. Гісторыя (серб.). АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (28 сакавіка 2020). Праверана 11 мая 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]