Цетава
| Горад | |||||
| Цетава | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| макед.: Тетово алб.: Tetova | |||||
|
|||||
| 42°00′37″ пн. ш. 20°58′17″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статыстычны рэгіён | Полажскі | ||||
| Абшчына | Цетава | ||||
| Граданачальнік | Садзі Беджэці (ДПА)[1] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | XIV стагоддзе | ||||
| Ранейшыя назвы | Калкандэлен | ||||
| Вышыня НУМ | 300 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 52 915 чалавек (2002) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +389 044 | ||||
| Паштовы індэкс | 1200 | ||||
| Аўтамабільны код | TE | ||||
|
|
|||||
| [tetova.gov.mk tetova.gov.mk] (алб.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Це́тава (макед.: Тетово, алб.: Tetova) — горад на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, цэнтр абшчыны Цетава, пабудаваны ля падножжа горнага масіва Шар у гісторыка-геаграфічнай вобласці Полаг. Праз Цетава працякае рака Пена. Горад размешчаны на вышыні 300 м над узроўнем мора.
Насельніцтва Цетава — 52 915 чалавек (2002). У Цетава два ўніверсітэты: Дзяржаўны ўніверсітэт Цетава і міжнародны Паўднёва-ўсходне-еўрапейскі ўніверсітэт. Праз Цетава праходзіць шаша з Скоп’е на Госцівар.
Па легендзе, горад названы ў гонар героя Цета, які, нібы, ачысціў горад ад змей.

Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цетава было заснавана ў XIII стагоддзі як невялікі праваслаўны пасёлак — Хцетава, вакол царквы Святой Багародзіцы. У канцы XIV стагоддзя Цетава разам з астатняй Македоніяй было заваявана Асманскай імперыяй. З ростам мусульманскага насельніцтва ў Македоніі ў XV стагоддзі сталі будавацца мячэці, лазні і рынкі. Цетава стала важным гандлёвым цэнтрам для мясцовых земляробаў і рамеснікаў, а таксама важным умацаваным пунктам. Пры турках Цетава звалася Калкандэленам. Да XIX стагоддзя, калі насельніцтва Цетава стала павялічвацца за кошт навакольных вёсак, колькасць жыхароў налічвала 4500. У 1912, у выніку Балканскіх войнаў, Цетава стала сербскім горадам. Падчас Другой сусветнай вайны Цетава кіравалася сумесна Італіяй і яе марыянетачным рэжымам у Албаніі. Камуністычная партыя Македоніі была ўтворана 19 сакавіка 1943 г. у Цетаве.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва Цетава мае змяшаны этнічны склад.
| Нацыянальнасць | Усяго |
|---|---|
| Македонцы | 18 555 (35,07 %) |
| Албанцы | 28 897 (54,61 %) |
| Туркі | 1 878 (3,55 %) |
| Цыгане | 2 352 (4,44 %) |
| Влахі | 13 |
| Сербы | 587 |
| Башнякі | 156 |
| Астатнія | 419 (1,17 %) |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Нови градоначалници во 46 општини (макед.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт абшчыны Цетава (алб.) (макед.)