Вакзал
Вакза́л (ад англ.: Vauxhall — назва забаўляльнай установы каля Лондана ў 17 ст.) — будынак ці комплекс будынкаў, збудаванняў і прыстасаванняў для абслугоўвання пасажыраў, кіравання рухам транспарту і размяшчэння службовага персаналу. Адрозніваюць чыгуначныя, марскія, рачныя, аэравакзалы, аўтобусныя, а таксама аб'яднаныя, ці комплексныя (напрыклад, чыгуначна-аўтобусны). З-за найбольшай даступнасці і папулярнасці чыгуначнага транспарту, у штодзённым ужытку пад словам «вакзал» часта разумеюць менавіта «чыгуначны вакзал».
Першыя вакзалы з'явіліся з пачаткам пасажырскіх перавозак па чыгунцы (напрыклад вакзал ла лініі Стоктан—Дарлінгтан у Англіі, 1822—1825).
На Беларусі чыгуначныя вакзалы будавалі адначасова з пракладкай чыгунак. Будынак вакзала (Віленскага) у Мінску адкрыты ў 1874 (перабудаваны ў 1939, пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлены ў 1949, з 1980-х г. узводзяць новыя будынкі), у 1866 пабудаваны Віцебскі чыгуначны вакзал, да 1867 — чыгуначны вакзал у Гродне (у 1948 рэканструяваны, у 1986 пабудаваны новы), у 1886 — Брэсцкі чыгуначны вакзал (у 1956 рэканструяваны), у 1-й палове 20 ст. пабудаваны Магілёўскі чыгуначны вакзал, будынак Слонімскага вакзала. Адлоўлены разбураныя ў Вялікую Айчынную вайну і рэканструяваны вакзалы ў Баранавічах (1947), Гомелі (1948), Оршы (1951), Полацку (1953). Пабудаваны аэравакзалы: у Мінску (Мінскія аэрапорты), Брэсцкі аэравакзал, у Гродне (1962), Салігорску (1965), Бабруйску (1966), Гомелі (1976), Магілёве (1971). У ліку буйных аўтавакзалаў Беларусі Мінскі аўтавакзал «Усходні». На суднаходных рэках будаваліся рачныя вакзалы (Мазырскі рачны вакзал).
Вакзал, звычайна, мае білетныя касы, , залы чакання, пункты харчавання, пакоі адпачынку, грамадскія туалеты, а таксама платформы.
Віды вакзалаў[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх