Аўтазаводзец Мінск
Аўтазаводзец | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
|
Аўтазаводзец — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Мінскі аўтамабільны завод.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У савецкі час клуб выступаў у чэмпіянаце БССР пад назвамі МАЗ і «Тарпеда».
З 1992 года клуб выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе ён атрымаў назву «Аўтазаводзец», падчас сезона 1996/97 да назвы клуба была дададзена назва аднаго з спонсараў — транспартнай кампаніі «Джэнці». Клуб 4 разы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, двойчы перамагаў у Кубку Беларусі.
Напярэдадні сезона 2001/02 з-за фінансавых праблем клуб адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Некалькі сезонаў ён правёў у Першай лізе, пасля чаго спыніў існаванне.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат Беларусі па баскетболе
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
1992-93 | Вышэйшая ліга | 6 | - | |
1993-94 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | - | |
1994-95 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | - | |
1995-96 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | - | |
1996-97 | Вышэйшая ліга | 4 | Пераможца | |
1997-98 | Вышэйшая ліга | 4 | 4-е месца | |
1998-99 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | ||
1999-00 | Вышэйшая ліга | 4 | Пераможца | |
2000-01 | Вышэйшая ліга | 4 | 4-е месца | |
2001-02 | Першая ліга | 6 | н/у | |
2005-06 | Першая ліга | 4 | н/у |
Трэнер
[правіць | правіць зыходнік]Галоўным трэнерам клуба доўгі час быў Аляксандр Мікалаевіч Таніеў[1].
Вядомыя баскетбалісты
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку-сярэдзіне 1990-х гадоў лідарамі «Аўтазаводца» былі вэтэраны беларускага баскетбола, якія выступалі ў 1970—1980-х гадах у чэмпіянаце СССР за мінскі РТІ: Мікалай Бузлякоў, Уладзімір Краўчанка, Аляксандр Папкоў, Анатоль Парфіяновіч[2], Яўген Пустагвар, Аляксандр Сатыраў[3], Сяргей Сланеўскі, Канстанцін Харашылаў, Анатоль Якубенка.
У далейшым да клуба далучыліся чэмпіёны Беларусі розных гадоў: Ігар Галабурда, Алег Гладкі, Юрый Качан, Уладзімір Кец, Віталь Маклакоў, Ігар Налівайка, Руслан Насенка, Андрэй Плотнікаў, Эдуард Прыйма, Павел Ульянка[4], Канстанцін Церцель, Генадзь Цыркін, а таксама вядомыя беларускія баскетбалісты Дзмітрый Арзютаў, Ягор Дувакін, Павел Казлоў[5], Дзмітрый Шпадарук[6].
Зноскі
- ↑ Новости. Юбилей аксакала Архівавана 25 сакавіка 2022.
- ↑ Какие наши годы. Анатолий Парфианович: баскетболист по... недоразумению
- ↑ Старая гвардия: Александр Сатыров. Гомельский звал меня Профессором Архівавана 25 сакавіка 2022.
- ↑ Какие люди. Павел Ульянко: жить на Волге и не рыбачить — это глупо(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2021. Праверана 25 сакавіка 2022.
- ↑ Павел Козлов: «Баскетбол как смысл моей жизни»
- ↑ Дмитрий Шпадарук: Куртинайтис приглашал в сборную Азербайджана Архівавана 16 снежня 2022.