Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка
Нарадзіўся 1955(1955)
Гомельская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Рост 214 см
Пазіцыя цэнтравы
Клубная кар’ера[* 1]
1972—1980 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік РТІ
1980—1981 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Сож
1981—1987 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік РТІ
1988—1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Сож
1989—1990 Балгарыя Лудагорац
1992—1993 Беларусь ЭНКА
1993—1995 Беларусь Аўтазаводзец
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка (нар. 1955, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Цэнтравы. Майстар спорту СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гомельскага баскетбола. Першы трэнер — Леанід Мікалаевіч Макарэвіч. Навучаўся ў спортінтэрнаце ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (1978).

У 1970—1980-х гадах быў адным з вядучых гульцоў мінскага РТІ. Таксама выступаў за беларускія клубы «Сож» (Гомель), ЭНКА (Мінская вобласць), «Аўтазаводзец» (Мінск), балгарскі «Лудагорац» (Разград).

У складзе юніёрскай зборнай СССР (U-18) выступаў на чэмпіянаце Еўропы-1974 (5-е месца). У складзе студэнцкай зборнай СССР стаў сярэбраным прызёрам Універсіяды-1977.

Пасля заканчэння БДУФК трапіў пры размеркаванні ў БНТУ, дзе працаваў, з невялікім перапынкам, больш 40 гадоў, быў старшым выкладчыкам кафедры «Спорт» спыртыўна-тэхнічнага факультэта, тренерам студэнцкай каманды па баскетболе. У 2000-х гадах быў другім трэнерам клуба «Мінск-БНТУ», які выступаў у чэмпіянаце Беларусі. У сезоне 1998/99 быў галоўным трэнерам клуба РТІ-АЗАА-2 (Асіповічы).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Бондарь А.И. Летопись белорусского баскетбола. — Мн.: ОО «Белорусская федерация баскетбола», 2005. — С. 28, 37, 108. — 127 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]