Аўтаномны ўрад Аб’яднаных мангольскіх аймакаў
марыянетачны рэжым Японіі | |||
Аўтаномны ўрад Аб'яднаных мангольскіх аймакаў | |||
---|---|---|---|
蒙古联盟自治政府 | |||
|
|||
1937 — 1939
|
|||
Сталіца | Хух-Хота | ||
Мова(ы) | мангольская |
Аўтаномны ўрад Аб’яднаных мангольскіх аймакаў (кіт. спр. 蒙古联盟自治政府) — марыянеткавы праяпонскі ўрад, які дзейнічаў на частцы тэрыторыі Унутранай Манголіі ў 1937—1939 гадах.
Пасля пачатку ў 1937 годзе япона-кітайскай вайны японскія войскі 14 кастрычніка занялі Гуйсуй, а 17 кастрычніка — Баатоу. 28 кастрычніка пад кантролем японцаў быў сабраны Другі ўсемангольскі з’езд, які абвясціў стварэнне Аўтаномнага ўрада Аб’яднаных мангольскіх аймакаў. Главой урада стаў Ёнданванчуг, намеснікам главы ўрада — Дэ Ван Дэмчыгдонраў; урад размясціўся ў Гуйсуі, пераназваным у Хух-Хота.
22 лістапада 1937 года Аўтаномны ўрад Аб’яднаных мангольскіх аймакаў, Аўтаномны ўрад Паўднёвага Чахара і Аўтаномны ўрад Паўночнага Цзінь утварылі Аб'яднаны камітэт Мэнцзяна.
Пад кантролем Аўтаномнага ўрада Аб’яднаных мангольскіх аймакаў апынуліся такія былыя аймакі Кітайскай рэспублікі, як Уланчаб, Іч-Зуу, Шылін-Гол, Баінь-Тала, Чахар, а таксама гарады Хух-Хота і Баатоу.
У сакавіку 1938 года сканаў старшыня ўрада Ёнданванчуг, і ў ліпені гэта пасада афіцыйна заняла Дэмчыгдонраў.
1 верасня 1939 года Аўтаномны ўрад Аб’яднаных мангольскіх аймакаў, Аўтаномны ўрад Паўднёвага Чахара і Аўтаномны ўрад Паўночнага Цзінь аб’ядналіся ў Аб’яднаны аўтаномны ўрад Мэнцзяна.