Унутраная Манголія
| Унутраная Манголія | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 1947 |
| Кіраўнік | Ван Ліся[d] |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Код ISO 3166-2 | CN-NM |
| Афіцыйны сайт (кіт.) Афіцыйны сайт (манг.) |
|
Унутраная Манголія (манг.:
; кіт. трад. 內蒙古自治區, спр. 内蒙古自治区, піньінь Nèiménggǔ zìzhìqū, пал. Нэймэнгу Цзычжыцюй) — аўтаномны рэгіён на поўначы Кітая, заснаваны 1 мая 1947 года, першым з усіх аўтаномных раёнаў КНР. Сталіца — Хух-Хота, найбуйнейшы горад — Баатоў. Насельніцтва 23,84 млн чалавек (2004; 23-е месца сярод правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання КНР).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1636 мангольскія ханствы і княствы, размешчаныя на поўдзень ад пустыні Гобі, былі заваяваны маньчжурскай дынастыяй Цын і ўключаны ў склад Кітая пад назвай «Унутраная Манголія». Да 2-й пал. XIX ст. Цын выкарыстоўвала яе войскі ў заваёўных паходах і пры падаўленні антыманьчжурскіх паўстанняў у Кітаі. Крызіс Цынскай імперыі ў сярэдзіне XIX ст. прывёў да рэзкай змены палітыкі ў адносінах да Унутранай Манголіі: пачаліся арганізаванае перасяленне кітайцаў на мангольскую тэрыторыю, каланізацыя і ўзворванне зямель.
Супраціўленне мясцовага насельніцтва першапачаткова насіла мірны характар (Дугуйланскі рух), але да пачатку XX ст. перарасло ва ўзброеныя выступленні. У 1911—1916 усе 49 хашунаў былі ахоплены хваляваннямі, а насельніцтва 35 хашунаў выступіла за далучэнне да Манголіі Знешняй, якая абвясціла сваю незалежнасць і пасылала войскі ў дапамогу паўстанцам. Заключаны ў 1915 у Кяхце дагавор паміж Расіяй, Знешняй Манголіяй і Кітаем, па якім тэрыторыя Унутраная Манголія ў складзе 4 аймакоў Халхі і Кабдоскай акругі прызнавалася часткай Кітая на правах шырокай аўтаноміі, вымусіў урад Знешняй Манголіі адклікаць войскі.
Аднак барацьба за нацыянальнае вызваленне працягвалася. У кастрычніку 1925 г. ва Унутранай Манголіі была арганізавана Народна-рэвалюцыйная партыя (НРП), якая абапіралася на дапамогу Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР) і Камуністычнай партыі Кітая (КПК). У 1939-42 група патрыятычна настроеных князёў на чале з Дэмчыг Донравам, абапіраючыся на дапамогу Японіі, стварыла на частцы тэрыторыі «Мангольскую аўтаномную дзяржаву» — Мэнцзян. У 1945-46 пасля вызвалення войскамі СССР і МНР Унутранай Манголіі ад японцаў там узніклі розныя палітычныя рухі, якія выступалі за поўную незалежнасць, далучэнне да МНР або за шырокую аўтаномію ў складзе Кітая.
Кіраўніцтва КПК на чале з Маа Цзэдунам у сакавіку 1946 распусціла НРП і 23 красавіка 1947 склікала аб’яднаўчы з’езд народных прадстаўнікоў заходняй і ўсходняй частак Унутранай Манголіі, які 1 мая 1947 абвясціў стварэнне аўтаномнага раёна Унутраная Манголія.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Манголія Унутраная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 73. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Унутраная Манголія- Southern Mongolian Human Rights Information Center
- Large map of Inner Mongolia Архівавана 26 сакавіка 2006. (англ.)
- Музей Чынгісхана Архівавана 29 ліпеня 2019.
- Southern Mongolian Human Rights Information Center