Аляксандр Іванавіч Зіменка
| Аляксандр Іванавіч Зіменка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1946 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 сакавіка 2025 (78 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Вучоба | |
| Уплыў | Тарас Мікалаевіч Паражняк |
| Член у | |
Аляксандр Іванавіч Зіме́нка (16 кастрычніка 1946, Мінск — 7 сакавіка 2025[1]) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1970 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Адзін са стваральнікаў і галоўны мастак (з 1995) выдавецтва «Панграф». Сярод твораў у кераміцы: кампазіцыі «Злыя каралі» (1975), «Гартаючы старонкі кніг Якуба Коласа» (1982), «Песня травы» (1996), рэльефы «Напалм» (1976), «Беларускія спартыўныя гульні» (1979), трыпціх «Свет Міколы Гусоўскага» (1980). Аформіў інтэр'еры будынкаў беларускага аддзялення расійскага інфармацыйнага агенцтва «Навіны» (1971, рэльефы), будынка ЦК КПБ (1976, зараз рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; паркеты, люстры, дэкаратыўныя агароджы), рэстарана «Беларусь» у Брэсце (1979; манументальная размалёўка «Паляванне ў Белавежскай пушчы»). Стварыў дызайн каштоўных папер, манет, марак, памятных медалёў. Працаваў таксама ў жывапісу («Партрэт Казіміра Малевіча», «Гарадскі раманс», абедзве 1992).
Аформіў кнігі «Садружнасць незалежных дзяржаў», «Сядзібны партрэт Беларусі XVII — першай паловы XIX ст. са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» (1996, абедзве з Дз. Бяліцкім).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зіменка Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 7 сакавіка
- Памерлі ў 2025 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Медальеры Беларусі
- Мастакі-афарміцелі Беларусі
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі