Аксана Альгердаўна Юркеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. А. Юркеўская)
Аксана Альгердаўна Юркеўская
Дата нараджэння 9 мая 1940(1940-05-09) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Аксана Альгердаўна Юркеўская (9 мая 1940, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе, аспірантуру ў 1978 г. Працавала ў Белдзіпрасельбудзе, Белдзяржпраекце, з 1972 года — старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан горада (1971), праект 1-й чаргі будаўніцтва, ПДП Паўночна-Заходняга жылога раёна (1972), тэхнічныя праекты і рабочыя чарцяжы мікрараёнаў № 8, 9 (1970), комплекс грамадскага цэнтра ў Салігорску, № 1 у Барысаве (1969).

Аўтар навуковых прац, у т.л.: «Пераўтварэнне гарадскога асяроддзя» (1973, у аўтарскім калектыве), «Архітэктурна-мастацкая кампазіцыя забудовы гарадоў і іх зон на пойме» (1981), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў» (1986, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]