Аляксандр Вацлававіч Гедройц
Аляксандр Вацлававіч Гедройц | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 снежня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 1999 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандр Вацлававіч Гедройц (6 снежня 1935, Віцебск — 28 жніўня 1999, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Арла (1959—1969). З 1969 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
За гады працы ў Арле выканаў праекты генпланаў раённых цэнтраў Арлоўскай вобласці, праект будынка Дзіпрандсельпрама . Як сааўтар удзельнічаў у распрацоўцы жылога раёна Арлоўскага сталепракатнага завода і праектаў цяплічных камбінатаў у Крыме, Краснадарскім краі, Маскоўскай вобласці.
Асноўныя працы ў Беларусі: жылыя пасёлкі Ударнае, Велікаборскі, Колкі саўгасаў Гомельскай вобласці, саўгаса камбіната «Мір» Баранавіцкага раёна, саўгасаў «Беларускі» Пыталаўскага і «Дружба» Остраўскага раёнаў Пскоўскай вобласці (1969—1987).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны трыма бронзавымі медалямі ВДНГ СССР за праектаванне сельскіх населеных пунктаў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гедройц Александр Вацлавович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 28 жніўня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары СССР