Андрэй Васілевіч Мірскі
Андрэй Васілевіч Мірскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лютага 1957 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 2012 (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс, пейзаж і нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Член у |
Андрэй Васілевіч Мірскі (24 лютага 1957, Мінск — 22 лютага 2012) — беларускі мастак-жывапісец, вучань Віталя Цвіркі. Працаваў у жанрах пейзажу і нацюрморта.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1982 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне дызайну, праз год пераведзены на аддзяленне станковага жывапісу. Выкладчыкамі былі: прафесар Віктар Грамыка, прафесар Пётр Крохалёў, народны мастак, прафесар Май Данцыг. Вялікі ўплыў на развіццё мастака аказаў Народны мастак Беларусі Віталь Цвірка — шмат часу правялі разам, працуючы ў майстэрні і выязджалі на пленэры. Лепшы беларускі мастак свайго часу, які працаваў у жанрах пейзажу і нацюрморту.
У 1997 годзе прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
У 1985—2012 гадах працуе ў Мінску, актыўна ўдзельнічае ў розных выставах, у тым ліку праходзяць персанальныя выставы ў ЗША, Польшчы, Германіі і іншых краінах.
Большасць твораў А. Мірскага знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША, Францыі, Кітая, Германіі, Польшчы, Латвіі, Вялікабрытаніі і Арабскіх Эміратаў.
Творы знаходзяцца ў зборах[правіць | правіць зыходнік]
- Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- фондах Беларускага саюза мастакоў
- Літаратурным музеі Я. Коласа
- Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь
- Берлінская галерэя (Berlinische Galerie)
- Галерэя «Прадмесце» (Мінск, Беларусь)
- Музей сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі-Сіці, ЗША
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
«Лясное возера» А. Мірскі
-
«Дарога» А. Мірскі
-
«Балота» А. Мірскі
-
«Зіма» А. Мірскі
-
Нацюрморт А. Мірскі
-
«Хатка» А. Мірскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Андрэй Мірскі
- Андрэй Мірскі вучань Віталя Цвіркі
- Андрэй Мірскі калекцыя карцін
- Карціны Андрэя Васілевіча Мірскага
- продаж твораў мастака А. В. Мірскага