Аляксандр Ільіч Гінцбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Гінцбург)
Аляксандр Ільіч Гінцбург
Дата нараджэння 1 сакавіка 1907(1907-03-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1972(1972-03-10)[1] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, кінааператар, аператар-пастаноўшчык, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 0320177

Алякса́ндр Ільі́ч Гі́нцбург (1 сакавіка 1907, Рагачоў, Гомельская вобласць — 10 сакавіка 1972, Масква) — беларускі і савецкі кінарэжысёр і кінааператар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльную і вышэйшую адукацыю атрымаў у Ленінградзе (Ленінградскі фотакінатэхнікум, 1927 год; вышэйшае тэхнічнае, 1934 год).

З 1927 года працаваў аператарам на Ленфільме. Падчас вайны працаваў на ЦОКС (Ташкент). Затым — Кінастудыя імя М. Горкага (1943 год, тады «Союздетфильм»).

У 1950-х гадах працаваў на студыі «Беларусьфільм». Паставіў па ўласных сцэнарыях фільмы «Аднойчы ноччу» (1962, з Э. Файкоў), «Гіпербалоід інжынера Гарына» (1966, сцэнарый сумесна c І. Маневічам).

Узнагароды і дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1969).
  • Ордэн «Палярная зорка» (1942, МНР, за аператарскую працу ў фільме «Яго клічуць Сухэ-Батар»).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1929 — Хворыя нервы
  • 1929 — Трэцяя маладосць
  • 1930 — Транспарт агню
  • 1930 — Змова мёртвых
  • 1931 — Сын краіны
  • 1932 — Сустрэчны
  • 1935 — Сяляне
  • 1935 — Жаніцьба Жана Кнукэ
  • 1938 — Камсамольск
  • 1940 — Шэсцьдзесят дзён
  • 1940 — Член урада
  • 1941 — Валерый Чкалаў
  • 1942 — Яго клічуць Сухэ-Батар
  • 1943 — Два байца
  • 1945 — Гэта было ў Данбасе
  • 1949 — У іх ёсць Радзіма
  • 1949 — Канстанцін Заслонаў
  • 1953 — Пяюць жаўрукі
  • 1954 — Хто смяецца апошнім?
  • 1965 — Гіпербалоід інжынера Гарына — рэжысёр і сцэнарыст

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Aleksandr Gintsburg // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Гинцбург Александр Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]