Бабар (астравы)
| Бабар | |
|---|---|
| індан. Pulau-Pulau Babar | |
Фота канца XIX - пачатку XX ст. | |
| Характарыстыкі | |
| Колькасць астравоў | 6 |
| Найбуйнейшы востраў | востраў Бабар |
| Агульная плошча | 813 км² |
| Найвышэйшы пункт | 833 м |
| Насельніцтва | 8 640 чал. (2010) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 10,63 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 7°52′ пд. ш. 129°36′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Баба́р (індан.: Pulau-Pulau Babar) — архіпелаг з 6 астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 813 км². Насельніцтва (2010 г.) — 8640 чал.
Асноўную плошчу архіпелага займае цэнтральны востраў Бабар, які мае вулканічнае паходжанне. Астатнія больш дробныя астравы месцяцца вакол яго. Яны сфарміраваліся ў выніку накаплення арганічных рэчываў на вулканічным плыткаводдзі, пазней выштурхнутым у выніку тэктанічных працэсаў над узроўнем акіяна. Рэльеф найбуйнейшага вострава вызначаны старажытнай кальдэрай, сцены якой утвараюць кальцавы хрыбет. Найвышэйшы пункт — 833 м. У цэнтры вострава Бабар маецца даліна. Меньшыя па плошчы астравы значна больш нізкія. На схілах гор і пагоркаў растуць дажджавыя лясы.
Клімат трапічны, вельмі вільготны.
Архіпелаг населены некалькімі народамі аўстранезійскага паходжання. Асноўныя заняткі — рыбалоўства і сельская гаспадарка. Каля вострава Масела знойдзены значныя радовішчы прыроднага газу. Плануецца будоўля прадпрыемства па вытворчасці звадкаванага газу на востраве Бабар.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабар (астравы)- Pulau Babar
- Pulau Babar Lokasi Ideal Kilang Blok Masela
- BIBLIOGRAPHY OF THE GEOLOGY OF INDONESIA AND SURROUNDING AREAS(недаступная спасылка)
- Saumlaki to Babar Island
- The Dowry of Babar Royal Wedding