Багаславішкіс
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Багаславі́шкіс[1] (літ.: Bagaslaviškis, традыцыйная беларуская назва — Багуславішкі) — мястэчка ў Шырвінтаскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Гялванайскай сянюніі. Размешчана за 13 км на паўночны захад ад Шырвінтаса. Насельніцтва на 2011 год — 110 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Багуславішкі датуецца 1680 годам. У 1787 годзе быў пабудаваны касцёл.
У 1790 годзе Багуславішкі атрымалі статус мястэчка.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Багуславішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1833 год у Багуславішках было 8 будынкаў, правацавалі 2 карчмы.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Багуславішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1900 года — 261 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 110 чал.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Адшукання Святога Крыжа (1851)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Bohusławiszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 180.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багаславішкіс
- Богуславішкі на сайце Radzima.org