Стайкі (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стайкі
Мацькаўцы-Стайкі, Вілейскі раён.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222442
Аўтамабільны код
5
Стайкі на карце Беларусі ±
Стайкі (Вілейскі раён) (Беларусь)
Стайкі (Вілейскі раён)
Стайкі (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Стайкі (Вілейскі раён)

Ста́йкі[1] (трансліт.: Stajki, руск.: Стайки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стайкі (1901—1939 гг.)

Згадваецца ў 1794 годзе як вёска ў фальварку Стайкі, уласнасць Людвігі Багдановіч. На 1800 год у маёнтку Старынкі, 14 двароў, 94 жыхары. У 1834 годзе вотчынны маёнтак Вікенція Багдановіча; 411 сялянскіх душ. На 1865 год у Крайскай воласці, уласнасць Севярына Багдановіча: маёнтак (288 сялян, 31 аднадворац), фальварак (1 двор, 26 жыхароў) і вёска (14 двароў, 12 жыхар). У 1886 годзе адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года 46 двароў, 437 жыхароў; хлебазапасны магазін; маёнтак (4 двары), пасёлак (4 двары, 13 жыхароў). У 1902 годзе заснаваны вінакурны завод. На 1908 год цэнтр сельскай грамады ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 27 двароў, 343 жыхары, 354 дзес. надзелаў.

На 1938 год у Ільянскай вясковай гміне, уласнасць Міхаіла Багдановіча (4 двары, 43 жыхары) і вёска (91 двор, 483 жыхары). У лістападзе 1939 года далучаны да БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Альковіцкім сельсавеце, створаны калгас імя Чырвонай Арміі.

З чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 фронту не вярнуліся 15 жыхароў.

3 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У лістападзе 1945 года створаны калгас імя К. Варашылава, які ў 1947 годзе аб’яднаў 22 гаспадаркі, 2010 га ворыва. На 1960 год у вёсцы 506 жыхароў, на 1988 год — 139 гаспадарак, 296 жыхароў; у складзе саўгаса «Стайкі», пачатковая школа, клуб, бібліятэка, крама[2].

У 2003 годзе 104 двары, 187 жыхароў; клуб, магазін. 28 мая 2013 года вёска перададзена са скасаванага Альковіцкага сельсавета ў Ільянскі сельсавет[3].

Сядзіба Багдановічаў у Стайках (2020)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]