Бадуэн IV Барадаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бадуэн IV Барадаты
фр.: Baudouin IV le Barbu
Бадуэн IV Барадаты
Бадуэн Барадаты.
Мініяцюра XIX стагоддзя.
сцяг
6-ы Граф Фландрыі
30 сакавіка 987 — 30 мая 1035
Папярэднік: Арнульф II Фландрскі
Пераемнік: Бадуэн V Фландрскі
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 980
Смерць: 30 мая 1035
Дынастыя: Фландрскі дом
Бацька: Арнульф II[d]
Маці: Сусана Італьянская
Жонка: Агіва Люксембургская[d] і Элеанора Нармандская[d]
Дзеці: Бадуэн V Фландрскі і Юдыт Фландрская[d]

Бадуэ́н (Балдуін) IV Барадаты (фр.: Baudouin IV le Barbu (Belle-Barbe) de Flandres, каля 980 — 30 мая 1035) — граф Фландрыі з 987, сын Арнульфа II, графа Фландрыі, і Сюзаны (Разаліі), дачкі Берэнгара II Іўрэйскага, караля Італіі. Паходзіў з Першага Фландрскага дому.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Калі бацька Бадуэна памёр у 988 годзе, ён быў яшчэ непаўналетнім, і незалежнасці графства Фландрыі, пагражаў захоп каралеўствам Францыя. Аднак другі шлюб маці Бадуэна Сусаны Італьянскай з Робертам II Набожным, каралём Францыі, сынам і пераемнікам Гуга Капета, мог прадухіліць гэту небяспеку.

Каля 1000 года, імператар Атон III сабраў войска для ваеннай кампаніі супраць Фландрыі. Кароль Германіі Генрых II Святы таксама накіраваўся супраць Бадуэна IV, які прыняў бок графаў Лувена і Намюра, якія адмовіліся ад сюзерэнітэту, зацверджанага Генрыхам II, герцага Ніжняй Латарынгіі Годфрыда I у 1006/1007.

У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Бадуэн звярнуў сваю ўвагу на ўсход і на поўнач сваіх уладанняў, тады як на поўдні кіравалі яго васалы графы Булоні, Гіна, Хесдзіна і Сен-Поля.

У 1006 годзе, Бадуэн IV захапіў горад Валансьен, які належаў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Такім чынам, ён сутыкнуўся з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыхам II і яго саюзнікамі каралём Робертам Набожным і Рычардам II, герцагам Нармандыі, якім, аднак, не ўдалося перамагчы Бадуэна.

Увесну наступнага года імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых II ізноў уварваўся ў Фландрыю і захапіў у Генце буйную здабычу, таксама ўзяўшы ў палон жыхароў горада. Бадуэн быў вымушаны здаць Валансьен і пазбавіцца Ахена, бо імператар Генрых абвінаваціў яго ва ўмяшанні ў справы графаў Намюра і Лёвена.

Аднак каля 10121015 Бадуэн атрымаў пасродкам перамоў у лён Зеландыю, размешчаную на поўнач ад Фландрыі, і нават некаторыя астравы гэтай вобласці: Валхерэн, Борсель, Норд-Бевеланд і Зейд-Бевеланд, а на правым беразе ракі Шэльды — Валансьен, частку Камбрэ і Эно ад Генрыха II, які ўзяў абяцанне з Бадуэна не ўмешвацца ў справы герцагаў Ніжняй Латарынгіі і графаў Намюра і Лёвена. У французскай тэрыторыі Фландрыі Бадуэн арганізаваў вялікія каланізацыі балот уздоўж узбярэжжа Фландрыі і павялічыў Бругэ і гарадскі порт.

У 1028 годзе адбыўся шлюб сына Бадуэна IV Бадуэна, які стаў пазней графам Фландрыі, з Адэлай Французскай, дачкой Роберта II, караля Францыі. Пасля гэтага сын Бадуэна IV падняў паўстанне супраць бацькі, справакаванае каралём Робертам, устаўшы на чале незадаволеных баронаў. Бадуэн IV нават быў выгнаны з графства і быў вымушаны шукаць прытулку ў Нармандыі. З магутнай падтрымкай свайго заступніка Роберта, герцага Нармандыі, ён хутка аднавіў сябе на прастоле графаў Фландрыі і яму ўдалося канчаткова здушыць паўстанне.

У часы кіравання Бадуэна былі заснаваны Дзюнкерк і ўзведзены крапасныя сцены горада Ліль. Бадуэн сутыкнуўся з небяспекай феадальнай раздробненасці, якая абрынулася на тэрыторыі імперыі Каралінгаў яшчэ ў папярэднім стагоддзі. Аднак ён валодаў добра развітымі рэгіёнамі краіны: Гент, Бругэ, Ліль і Сент-Амер. Можна адзначыць з'яўленне некалькіх дваранскіх сем'яў (Абіньі, Бецюн, Фоканберг, Худэн, Ланс, Ліль, Пас, Фалемпін, Варвін). Да 993994 гадоў, Бадуэн стварыў савет рэгіёнаў. Першапачаткова на сходзе прысутнічалі прадстаўнікі чатырох адміністрацыйных акруг. Менавіта Бадуэн IV паклаў пачатак далейшай магутнасці графства Фландрыя.

Бадуэн сканаў 30 мая 1035 года. Яго ўладанні атрымаў у спадчыну сын Бадуэн V.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

1-я жонка (з каля 1012): Агіва Люксембургская (пам. 21 лютага ці 9 сакавіка 1030), дачка Фрыдрыха Люксембургскага, графа Мозельгау, сына Зігфрыда, графа Люксембурга. Дзеці:

2-я жонка (з пасля 1030): Элеанора Нармандская, дачка Рычарда II, герцага Нармандыі. Дзеці:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]