Бадэнскі дагавор
Выгляд
Бадэнскі дагавор — мірны дагавор, які завяршыў ваеннае супрацьстаянне Францыі і Свяшчэннай Рымскай імперыяй, якія знаходзіліся ў стане вайны за іспанскую спадчыну. Быў падпісаны 7 верасня 1714 года ў Бадэне і з’яўляўся дадаткам да Утрэхцкамага і Раштацкага мірных дагавораў, па якіх імператар Карл VI прызнаваў умовы Утрэхцкага міру з боку манархіі Габсбургаў. Паводле Бадэнскага дагавора былі зацверджаны фармальна адсутныя ўмовы дагавора паміж Францыяй і свяшчэннай Рымскай імперыяй, і ён завяршыў апошнія з канфліктаў вайны за іспанскую спадчыну.
- Паводле дагавора Аўстрыя атрымлівала Паўднёвыя Нідэрланды і іспанскія ўладанні ў Італіі, гэта значыць Неапаль (без Сіцыліі), Мілан, Мантую і Сардзінію.
- Дагавор дазволіў францыі захаваць за сабой Эльзас і перадаў Аўстрыі землі на ўсходнім беразе Рэйна (Брайсгау).
- Курфюрсты Баварыі і Кёльна аднавілі свае тэрыторыі і сваё становішча.
- Імператар Карл VI захаваў тытул караля Іспаніі і права на спадчыну іспанскага трона, аднак фактычна гэта не мела значэння, бо ўладу ў Іспаніі ўжо атрымаў Філіп V.