Базыль Чачуга
| Базыль Чачуга | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1930[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 верасня 2017[1] (86 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, біёлаг |
| Месца працы | |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
Базыль Чачуга (30 кастрычніка 1930, Плютычы, Польшча — 10 верасня 2017) — вучоны ў галіне біяхіміі і экалогіі. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Прафесар (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). З 1956 года асістэнт, старшы асістэнт, ад’юнкт, дацэнт, з 1972 года прафесар Медыцынскай акадэміі ў горадзе Беласток (Польшча). Адначасова з 1962 года загадчык аддзела агульнай біялогіі Медыцынскай акадэміі ў Беластоку.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні ў галіне воднай экалогіі, біяхіміі. Вывучаў ролю караціноідаў і іх вытворных ў працэсах фотасінтэзу, росту і адаптацыі арганізмаў да розных фактараў асяроддзя. Выступаў ў ролі эксперта па экалогіі ў шэрагу міжнародных арганізацый, уваходзіў у склад розных камітэтаў, звязаных з прыродаахоўнай дзейнасцю.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфій[2][3].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Ecological-physiological aspects of Chironomidae. Bialystok, 1962.
- The Nature of North-East of Poland. Warszawa, 1973.
- The Wigri Lake. Warszawa, 1979.
- Narwianski Park Krajobrazowy. Bialystok, 1990.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г LUX: Yale Collections Discovery — New Haven: Yale University, 2023. Праверана 21 студзеня 2026.
- ↑ Базыль Чачуга
- ↑ prof.dr hab.Bazyli Czeczuga : Nekrologi
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чачуга Базыль Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Базыль Чачуга ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)