Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку
| Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку | |
|---|---|
| польск.: Uniwersytet Medyczny w Białymstoku | |
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Medyczny w Białymstoku |
| Міжнародная назва | Medical University of Bialystok |
| Заснаваны | 1950 |
| Тып | медыцынскі ўніверсітэт |
| Рэктар | Адам Крэнтоўскі[d][1] |
| Студэнты | 5 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Беласток |
| Юрыдычны адрас |
вул. Кілінскага 1, 15-089 г. Беласток, Польшча |
| Узнагароды | |
| Сайт | umb.edu.pl |
Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку (польск.: Uniwersytet Medyczny w Białymstoku) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Беластоку.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова медыцынскага профілю была створана 3 лютага 1950 года. Да 2008 года ўстанова называлася Медыцынскай акадэміяй у Беластоку.
Да 2000 года ва ўніверсітэце вучонае званне прафесара атрымалі 189 чалавек, ступень доктара хабілітаванага — 255 чалавек і доктарскую ступень — 1586 чалавек. Універсітэт прысвоіў званне доктара honoris causa 42 людзям, навучаў многіх лекараў з краін, якія развіваюцца, у асноўным з Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
У цяперашні час у склад навукова-педагагічнага персаналу вучэльні ўваходзяць 816 выкладчыкаў, у тым ліку 128 прафесараў, 141 доктар хабілітаваны і 372 дактары медыцыны. Яны прадстаўляюць амаль усе спецыяльнасці медыцынскай навукі, стаматалогіі, фармацыі і медыцынскай аналітыкі. Амаль 90 % прафесараў і хабілітаваных дактароў, якія ў цяперашні час працуюць ва ўніверсітэце, з’яўляюцца выпускнікамі гэтай жа вучэльні. Больш за 30 выпускнікоў Медыцынскага ўніверсітэта ў Беластоку, прафесараў і дактароў навук выконваюць кіруючыя функцыі ў іншых медыцынскіх універсітэтах, інстытутах і медыцынскіх установах, па ўсёй Польшчы і за мяжой.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Лячэбны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт навук аб здароўі
Іншыя структурныя адзінкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтр эксперыментальнай медыцыны
- Еўрарэгіянальная лабараторыя фармацэўтычнага аналізу
- Еўрарэгіянальны фармацэўтычны цэнтр
- Цэнтр інавацыйных даследаванняў
- Лабараторыя малекулярнай візуалізацыі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/7f12f268-786f-4504-9a3a-44afff1ba65c Праверана 17 верасня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта