Базіліка Сан-Ларэнца-Маджорэ
Выгляд
| Славутасць | |
| Базіліка Сан-Ларэнца-Маджорэ | |
|---|---|
| | |
| 45°27′29″ пн. ш. 9°10′56″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Міланская архідыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | раннехрысціянская архітэктура[d] |
| Архітэктар | Martino Bassi[d] |
| Дата заснавання | 372 |
| Сайт | sanlorenzomaggiore.com |
Базіліка Сан-Ларэнца-Маджорэ (італ.: Basilica di San Lorenzo Maggiore) — міланскі храм, збудаваны ў памяць пра Святога Лаўрэнція не пазней канца IV стагоддзя, мабыць, яшчэ пры Амвросіі Медыяланскім. Верхняя частка з купалам перабудавана ў XVI стагоддзі, але ад першапачатковага храма засталіся агульнае архітэктурнае рашэнне, старажытны баптыстэрый і раманская званіца XII стагоддзя. У капліцы Св. Аквіліна захавалася некалькі познеантычных мазаік. Вакол базілікі ўстаноўлены помнікі Лазару (1728) і Канстанціну Вялікаму, а таксама некалькі старажытнарымскіх калон, якія ацалелі ад тэрм імператара Максіміяна (III стагоддзе)
-
Франтон, прыбудаваны ў 1894 г.
-
Капэла св. Іпаліта (V стагоддзе)
-
Раннехрысціянскія мазаікі ў капэле св. Аквіліна (кан. IV стагоддзя)
Зноскі
- ↑ SIRBeC
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базіліка Сан-Ларэнца-Маджорэ
