Базіліка Святых Пятра і Паўла (Лесьна Падляска)
Малая базіліка | |
Малая Базіліка Святых Пятра і Паўла | |
---|---|
Bazylika św. Piotra i św. Pawła w Leśnej Podlaskiej | |
![]() Фасад базілікі з брамай | |
52°07′45″ пн. ш. 23°01′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Сядлецкая дыяцэзія[d] |
Благачынне | Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі с Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Лесьнай Падляскай[d] |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Wincenty Rachetti[d] |
Дата заснавання | 17 стагоддзе |
Статус | малая базіліка |
Сайт | lesnapodlaska.paulini.pl |
![]() |
Базі́ліка Святы́х Пятра́ і Па́ўла (польск.: Bazylika św. Piotra i św. Pawła w Leśnej Podlaskiej) — гістарычны касцёл у барочным кляштары паўлінаў у Лясной Падляскай (Люблінскае ваяводства) [1], санктуарый Маці Божай Ляснянскай. З 1984 года носіць тытул малой базілікі[2].
Гэта адзін з найважнейшых цэнтраў марыйнага культу на Падляшшы, які называецца «Падляска Чэнстахова»[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1686 годзе ў Лясной Падляскай быў пабудаваны драўляны касцёл. Заснавальнікам быў тагачасны ўладальнік вёскі Павел Міхалоўскі. У алтары касцёлу была змешчана каменная выява Маці Божай з Дзіцяткам, якую ў 1700 г. біскуп Францішак Пражмоўскі прызнаў цудадзейнай[1].
У 1718 годзе пачалося будаўніцтва мураванага храма. У 1722 годзе было вырашана павялічыць касцёл, што будаваўся, з-за вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыязджалі ў Лясную Падляску. Таксама было прызнана, што парафія не зможа фінансава даць рады запланаваным выдаткам. Таму ў 1727 годзе былі прыцягнуты манахі-паўліны, якія неўзабаве пачалі будаваць кляштар, а потым і новы вялікі касцёл.
Існуючы касцёл быў пабудаваны ў 1731—1752 гадах у стылі барока[1]. Праект выкананы варшаўскім архітэктарам Вінцэнтам Рачэці.
У Расійскай Імперыі кляштар быў скасаваны ў 1864 годзе. Касцёл у Лясной Падляскай стаў парафіяльным, а ў 1875 годзе — праваслаўным храмам. У пачатку 1880-х гадоў інтэр’ер царквы быў перабудаваны, а дах увянчаны пяццю купаламі. У 1885—1915 гадах пры былой царкве дзейнічаў праваслаўны жаночы манастыр.
Падчас Першай сусветнай вайны касцёл быў разбураны. Манахі-паўліны вярнуліся ў кляштар у 1919 годзе. Рамонт, які пачаўся неўзабаве, часткова вярнуў храму яго першапачатковы выгляд. У 1923—1925 гадах з касцёла былі знесены купалы, а ў 1927 годзе перабудаваны фасад (паводле праекта архітэктара Адольфа Шышко). У 1927 годзе ў храм вярнуўся цудатворны вобраз Маці Божай, што быў перавезены ў Ломжу ў сярэдзіне XIX ст[1].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Верхняя частка фасада базілікі
-
У сярэдзіне базілікі
-
Галоўны алтар з маці Божай Ляснянскай
-
Медалік Маці Божай Ляснянскай, XIX ст.
Зноскі
- ↑ а б в г д kościół parafialny pw. Narodzenia Najświętszej Marii Panny i św.św. Apostołów Piotra i Pawła, Zabytek.pl
- ↑ Leśna Podlaska: sanktuarium dziedzictwo.ekai.pl
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базіліка Святых Пятра і Паўла (Лесьна Падляска)