Бакасніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бакасніцы

Бакасніца звычайная (Rhagio scolopaceus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhagionidae Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  130742
NCBI  92609
EOL  8998
FW  138774

Бака́сніцы (Rhagionidae) — сямейства караткавусых насякомых атрада двухкрылых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 2-18 мм. Чорныя, бурыя, або жоўтыя насякомыя. Брушка падоўжанае, канічнае. Галава паўшарападобная. Крылы празрыстыя або плямістыя з 4 радыяльнымі жылкамі.

Лічынкі — драпежнікі, насяляюць вільготную, багатую арганічнымі рэчывамі глебу, апалае лісце, адмерлую драўніну, радзей праточную ваду. Дарослыя жывуць на лісцях, ствалах дрэў, звычайна ў вільготных мясцінах каля вады. Дарослыя мухі кормяцца дробнымі насякомымі з мяккімі покрывамі, частка відаў — нектарам. Самкі родаў Symphoromyia і Spaniopsis — крывасосы.

Пашыраны ўсясветна, вядома каля 500 відаў. На Беларусі каля 30 відаў, найбольш пашырана бакасніца звычайная (Rhagio scolopaceus)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]